16 февр. 2026 г. · Цифровая безопасность и противодействие слежке

Штучны інтэлект і правы чалавека: этычныя арыентыры для НДА і грамадзянскай супольнасці

Штучны інтэлект ужо стаў часткай паўсядзённага жыцця: ён дапамагае шукаць інфармацыю, праходзіць сумоўі, атрымліваць медыцынскія парады і нават уплывае на судовыя рашэнні. У дакуменце падрыхтаваным Human Constanta «Штучны інтэлект і правы чалавека: пошук этычных арыентыраў» мы разглядаем, як гэтыя змены адбіваюцца на канкрэтных людзях: на доступе да здароўя, магчымасці сумленна канкурыраваць на рынку працы, на даверы да судовай сістэмы і бяспецы асабістых даных.​

Тэкст фокусіруецца на тым, як НДА і праваабаронцы могуць выкарыстоўваць ШІ адказна: ад аналізу вялікіх масіваў звестак да аўтаматызацыі руцінных задач без парушэння прыватнасці, без узмацнення дыскрымінацыі і без шкоды для чалавечай годнасці. У публікацыі разбіраюцца рызыкі дыпфэйкаў, алгарытмічнай прадузятасці і дызінфармацыі, а таксама прапануецца практычны чэк-ліст, які дапаможа арганізацыям ацаніць свае падыходы да ШІ і прыняць больш этычныя, чалавек-цэнтрычныя рашэнні.

Связаться с нами

Хотите консультацию, помощь или партнёрство? Напишите нам.

Поддержать

Поддержите нашу работу.

Поддержать

Подписка на рассылку

Будьте в курсе новых гайдов и расследований.